Школьныя лінейкі на Гомельшчыне наведае КДБ
Прычым прыйдуць кадэбісты не толькі ў падшэфныя школы.
Так у Дзень ведаў 1 верасня супрацоўнікі спецслужбы традыцыйна наведаюць Завайцянскую базавую школу-сад у Нараўлянскім раёне і Кляпінскую школу ў Кармянскім раёне. Як інфармуе БелаПАН, супрацоўнікі КДБ падрыхтавалі падарункі для дзяцей. Атрымаюць падарункі і самі школы. Нараўлянскай школе дастанецца прынтар, а кармянскай — школьная дошка.
Кадэбісты наведаюць і іншыя школы Гомеля і раённых цэнтраў. Яны прымуць удзел ва ўрачыстых лінейках.