Школу-інтэрнат будуць абаграваць сонечным святлом
Навучальную ўстанову ў Іўі выбралі сярод 12 падобных школаў нашай краіны.
Яна паўдзельнічае ў пілотным праекце Еўрасаюза "Энергаэфектыўнасць і аднаўляльная энергетыка". Будынак збіраюцца ацяпляць з дапамогай сонечных батарэяў, але спачатку яго ўцяпляюць і абсталююць сістэмамі, якія дапамагаюць захоўваць цяпло ў памяшканнях. На праект выдаткавана 768 тысяч еўра і 3 мільярды 200 мільёнаў рублёў, паведамляе газета "Рэспубліка".