Шварцэнэгер вяртаецца ў кіно
Былы губернатар Каліфорніі здымецца ў вестэрне.
Фільм носіць назву "Апошні бой". Яго здымкі пачнуцца ўжо ў верасні на пляцоўках кінастудыі Lionsgate ў Галівудзе. Сцэнар фільма быў напісаны адмыслова пад Арнольда Шварцэнэгера. Мяркуючы па ўсім, ён будзе выконваць не толькі ролю акцёра фільма, але і галоўнага рэкламнага рухавіка.