Швейцарцы праводзяць агульнанацыянальны рэферэндум у справе кошту кніг

Зроблена гэта для таго, каб зрабіць больш празрыстым рынак. Таксама на рэферэндум вынесена пытанне павелічэння адпачынку з чатырох да шасці тыдняў. Ініцыятары закона — прафсаюзныя рухі і левыя палітычныя сілы — перакананыя, што ў апошнія гады швейцарцы шмат працавалі і заслужылі права на большы адпачынак, паведамляе РІА "Новости".

Адзначым, што Швейцарыя праводзіць найбольш у свеце рэферэндумаў — каля чатырох штогод. На іх выносяцца пытанні як федэральнага, так і мясцовага значэння.