Шымпанзэ з іспанскага заапарка любіць глядзець порна

Джына цяпер дасканала валодае пультам кіравання, выбірае канал для дарослых і вечарамі глядзіць порнафільмы.

Навукоўцы патлумачылі, што ў прыматаў складаны ўнутраны свет, і ім патрэбная псіхалагічная стымуляцыя разам з фізічнай нагрузкай. Таму малпам даюць разнастайныя цацкі і прыстасаванні, якія дапамагаюць ім развіваць навыкі. Гэта падобна на працатэрапію ў людзей. Таксама прыматы (і не толькі чалавекападобныя) жывуць насычаным сэксуальным жыццём, адзначае сайт podrobnosti.ua.