Сільвіо Берлусконі падасць у адстаўку у бліжэйшыя дні

Па словах Напалітана, ён хоча  развеяць любыя сумневы ці непаразуменне, паведамляе ВВС. Прэзідэнт таксама сказаў, што затрымак у прыняцці эканамічных рэформаў, якіх ад Рыма патрабуюць партнёры па еўразоне, не будзе.

Нагадаем, што аб намеры сысці ў адстаўку прэм’ер-міністр Італіі Сільвіо Берлусконі абвясціў у аўторак. Тады ён заявіў, што сыдзе пасля прыняцца плану рэформ.