Сімвалам Асіповічаў стане асілак на печы

Як паведамляе БелаПАН, сімвалам Асіповічаў стане сялянская печ з паравознай трубой на вагонных колах. На печы будзе сядзець волат Восіп, які трымае ў руках кошык з ляснымі дарункамі. Пры ім таксама будзе вязанка рыбы з рэк Асіповіччыны. Шчодрасць і гасціннасць асіпаўчан мае сімвалізаваць самавар.

Бронзавую скульптуру плануецца ўсталяваць у гарадскім садзе да святкавання 140-годдзя Асіповічаў. Свята прызначанае на 4—5 жніўня.

Конкурс на сімвал Асіповічаў праходзіў з лютага. На яго было даслана каля 40 працаў.

Фота — osipovichi-open.org