Сіноптыкі: на Новы год беларусаў чакае казачнае надвор'е

"На Новы год у Беларусі чакаецца казачнае надвор'е, гэта значыць камфортнае і спакойнае, па зімовых мерках,— цытуе словы Рабава БЕЛТА. — Адным словам, умовы надвор'я будуць спрыяльнымі для сустрэчы святаў".

Тэмпература паветра ў навагоднюю ноч складзе 3-8 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад 1 да 6 градусаў ніжэй за нуль. Прагназуецца невялікі кароткачасовы снег, слабы вецер.

Па словах Дзмітрыя Рабава, такое спрыяльнае надвор'е прагназуецца і на Каляды.