Сіноптыкі: у аўторак чакаецца 3-8 цяпла, дажджы
Ападкі прагназуюцца ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны, уначы па ўсходзе — моцныя дажджы.
Вецер заходні 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў, у дзённыя гадзіны парывы будуць дасягаць 15-20 метраў.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе 3-8 градусаў цяпла, на Гомельшчыне — да 10, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net