Сіноптыкі: у аўторак чакаецца да 7 градусаў марозу, снег
Уначы ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны.
У Гомельскай і Магілёўскай абласцях — моцны снег, месцамі завіруха, слабы галалёд, на дарогах снежныя заносы.
Удзень у многіх раёнах краіны магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, на ўсходзе яго парывы дасягнуць 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад нуля да — 5 градусаў, у начныя гадзіны на паўночным захадзе — да 7 градусаў марозу, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net