Сіноптыкі: У аўторак чакаецца да 20-23 цяпла
У начныя гадзіны на Гомельшчыне, а ўдзень — у асобных раёнах краіны можа прайсці невялікі дождж.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, месцамі — да мінус 2 градусаў. Удзень прагназуецца 15-20, у Гомельскай вобласці — да 23 цяпла, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net