Сіноптыкі: у бліжэйшыя дні — да 15 градусаў марозу

У асобных раёнах — туман і намаразь. На дарогах — галалёдзіца. Ужо ў сераду пахаладае. Тэмпература ўначы ад 0 да мінус 7, пры праясненнях да 8-13 градусаў марозу. Удзень — ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, інфармуе газета "Звязда" са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.