Сіноптыкі: у чацвер чакаецца да 16 марозу, моцны снег
Уначы невялікі снег пройдзе ў асобных раёнах, а ўдзень ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны, месцамі завіруха.
На захадзе — мокры снег, у асобных раёнах наліпанне снегу і слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца.
Вецер паўднёвы 5-10 метраў у секунду з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе ад 5 да 12 градусаў марозу, на ўсходзе да мінус 13-16 градусаў. Удзень чакаецца ад нуля градусаў у заходніх раёнах краіны да 10 марозу на ўсходзе, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net