Сіноптыкі: у чацвер чакаецца мокры снег з дажджом

Прычым, у некаторых раёнах Брэстчыны пройдуць моцныя ападкі. Вецер паўночна-ўсходні, усходні 5-10 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ад 5 градусаў марозу на поўначы да 1 цяпла на поўдні Беларусі. У дзённыя гадзіны чакаецца ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль, на Гомельшчыне — да 10 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net