Сіноптыкі: У чацвер — да 34 цяпла, пераважна без ападкаў
Заўтра ў нашай краіне захаваецца спякотнае надвор'е.
Уначы тэмпература паветра складзе 14-20 градусаў, а ўдзень — 30-34 (толькі на Віцебшчыне будзе 26-29 вышэй за нуль). Кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы, прагназуюцца толькі на паўночным захадзе, інфармуе БЕЛТА.