Сіноптыкі: у пятніцу чакаюцца дажджы
Яны прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман.
Вецер заходні, 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 1-6 градусаў, месцамі да мінус трох. У дзённыя гадзіны чакаецца ад 6 градусаў цяпла на Віцебшчыне да 12 на Брэстчыне, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net