Сіноптыкі: У пятніцу чакаюцца дажджы і навальніцы
1 чэрвеня ў начныя гадзіны пераважна без ападкаў.
Раніцай на захадзе, а ўдзень — на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы (на паўночным-захадзе — моцныя), месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў цяпла, удзень — 13-20 вышэй за нуль (на Гомельшчыне — да 23 градусаў), паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net