Сіноптыкі: у сераду паўднёвы вецер прынясе ў Беларусь пацяпленне

У сераду ўначы яшчэ чакаецца да 9 градусаў марозу, удзень — ад 2 да 8 градусаў цяпла (на Брэстчыне — да 11). Пройдуць кароткачасовыя ападкі, пераважна дажджы.

У чацвер, 11 красавіка, ападкаў стане менш. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла, а ў дзённыя — ад 5 градусаў цяпла на поўначы краіны да 13 на поўдні.

У пятніцу месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 0 да 5 градусаў цяпла, а ўдзень — 7-13 градусаў вышэй за нуль, на поўдні — да 16 цяпла. Падобнае надвор'е захаваецца і ў выхадныя дні, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net