Сіноптыкі: у суботу ад 1 марозу да 5 цяпла, туман
24 лістапада пераважна без ападкаў, невялікі дождж прагназуецца месцамі толькі на паўночным захадзе.
Уначы і раніцай згусціцца слабы туман. Вецер паўднёвы 2-7 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла, у дзённыя — ад 1 марозу да 5 градусаў вышэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net