Сіноптыкі: уначы ў суботу чакаецца да 20 марозу
Ападкі прагназуюцца ўдзень — снег пройдзе па большай частцы тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей. На поўдні — мокры снег.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні, 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 14-20 градусаў ніжэй за нуль, у дзённыя — ад 11 да 16 марозу. У паўднёвых раёнах краіны ўначы чакаецца 8-13 градусаў марозу, удзень — 5-10 ніжэй за нуль, паведамляе БЕЛТА.