Сіноптыкі: вясна адкладваецца да канца сакавіка
Замест сонца ў прагнозах на найбліжэйшыя два тыдні моцныя маразы, снег і галалёдзіца.
Сёння ў дзённыя гадзіны чакаецца да пяці марозу, снег, месцамі моцны. У чацвер мароз ўзмацніцца — да 8 градусаў удзень і да 12-ці ўначы. Яшчэ халадней будзе ў пятніцу — сіноптыкі аб'явілі штармавое папярэджанне. У прагнозах снегапады, заносы і моцны вецер, адзначае Першы тэлеканал.