Сітуацыя ў Лівіі заблытваецца

Ілжывай выявілася інфармацыя пра арышт аднаго з сыноў Кадафі — Мухамеда. Яшчэ адзін нібыта арыштаваны сын лідара Джамахірыі - Сейф аль-Іслам таксама з'явіўся перад замежнымі журналістамі ў Трыпалі.
Некаторыя расійскія афіцыйныя асобы адкрыта заяўляюць, што на баку лівійскай апазіцыі ваюе NАТО і менавіта гэтым тлумачацца апошнія поспехі паўстанцаў, перадае РІА "Новости"
Сам палкоўнік Кадафі, па паведамленнях яго сыноў, усё яшчэ знаходзіцца ў Трыпалі разам з усёй сям'ёй.