Скабелка не выклікаў у зборную Беларусі Мезіна

Сапернікамі беларусаў у барацьбе за адзіную пуцёўку на Алімпіяду-2014 будуць зборныя Славеніі, Украіны і Даніі.

Як паведамляе "Прессбол", у спіс, складзены галоўным трэнерам нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі Андрэем Скабелкам (на здымку) і яго штабам, увайшлі прозвішча 25 гульцоў. Брамніка Андрэя Мезіна, які цяпер выступае за чалябінскі "Трактар", у іх ліку няма.

У спісе наступныя хакеісты:

брамнікі — Сцяпан Гарачэўскіх (1985, Данбас, КХЛ), Віталь Коваль (1980, Тарпеда, КХЛ), Дзмітрый Мільчакоў (1986, Металург).

абаронцы — Алег Гарошка (1989), Павел Чарнавок (1986), Уладзімір Дзянісаў (1984) (усе — Дынама Мн, КХЛ), Ілля Казнадзей, Ілля Шынкевіч (абодва — 1989, Металург), Дзмітрый Корабаў (1989, Сірак'юз, AHL), Яраслаў Масленікаў (1982), Андрэй Філічкін (1987) (абодва — Гомель), Мікалай Стасенка (1987, Северсталь, КХЛ).

нападаючыя — Сяргей Дзямагін (1986, Югра, КХЛ), Сяргей Дрозд (1990), Аляксандр Кітараў (1987), Аляксандр Кулакоў (1983), Дзмітрый Мялешка (1982), Андрэй Міхалёў (1978), Андрэй Стась (1988), (усе — Дынама Мн, КХЛ), Аляксей Калюжны (1977, Лакаматыў, КХЛ), Канстанцін Кальцоў (1981, Атлант, КХЛ), Андрэй Касціцын (1985, Трактар​​, КХЛ), Арцём Сянькевіч (1982, Гомель), Андрэй Сцяпанаў (1986, Амур, КХЛ), Аляксей Угараў (1985, Тарпеда, КХЛ).

Фота — hcgomel.com