Скончыўся летні прызыў
Беларускія хлопцы паўгады могуць дыхаць спакойна.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, праз прызыўныя камісіі прайшло больш за 50 тысяч чалавек. Прычым ваенкаматы 30-цітысячам з іх далі адтэрміноўкі. 40% - для працягу адукацыі, 10% - па стане здароўя.
Адпраўка новапрызваных жаўнераў у воінскія часткі пачнецца ўжо сёння. З абласных зборных пунктаў у войска пойдзе каля 1100 прызыўнікоў.