Skype патлумачыў, чаму выдаў код спецслужбам

Як паведамляе УНІАН, у кампаніі сапраўды ёсць пагадненне са спецслужбамі аб прадастаўленні зыходнага кода праграмнага забеспячэння. Без раскрыцця кода, нібыта, немагчыма выкарыстанне праграмы ў органах дзяржаўнай улады. Аднак яго прадастаўленне не азначае, што дзяржаўныя арганізацыі могуць чытаць паведамленні або атрымліваць доступ да дадзеных прыватных карыстальнікаў. Ведаючы алгарытм шыфравання, але не маючы ключа, немагчыма перахапіць паведамленне, а ключ ствараецца на баку карыстальніка.

Пра тое, што спецслужбы могуць праслухоўваць размовы ў Skype і чытаць перададзеныя праз сервіс паведамленні, паведаміла 14 сакавіка газета "Ведомости".