"Слаўнафта" закрывае прадстаўніцтва ў Беларусі
Савет дырэктараў нафтагазавай кампаніі "Слаўнафта", якая займае сёмае месца ў Расіі па аб'ёмах здабычы нафты, прыняў рашэнне закрыць прадстаўніцтва ў Мінску.
Як паведаміла БелаПАН дырэктар дэпартамента "Слаўнафта" па сувязях з органамі дзяржаўнай улады Марыя Грыднева, беларускае прадстаўніцтва закрываецца "ў межах аптымізацыі дзейнасці кампаніі".
Рашэнне савета дырэктараў увайшло ў сілу 14 лютага. Прэзідэнту НГК "Слаўнафта" Юрыю Суханаву даручана забяспечыць неабходныя мерапрыемствы па закрыцці прадстаўніцтва ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам РФ і Беларусі, і праінфармаваць аб гэтым адпаведныя дзяржаўныя органы, паведаміла Грыднева.