“Славія” паспрабуе адабраць ачкі ў “Шахцёра”
Адначасова тры матчы ў рамках 26-га тура чэмпіянату краіны па футболе пройдуць 30 верасня ў розных гарадах Беларусі.
Мазырская “Славія” у сябе дома прыме аднаго з фаварытаў вышэйшай лігі — салігорскі “Шахцёр”, які займае другі радок турнірнай табліцы. “Славія” пакуль на сёмым месцы, аднак пагрозы “адабраць ачкі ў “Шахцёра” днямі прагучалі з вуснаў абаронцы мазыранаў Паўла Чалядкі.
“Брэст”, які займае перадапошні радок у табліцы, прыме сталічнае “Дынама” — пакуль трэцяе месца першынства краіны.
“Нафтан” таксама ў сябе дома згуляе ў жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”.
28 верасня БАТЭ разграміў “Нёман” — 5:1, а 29 верасня “Мінск” згуляў у нічыю з “Гомелем” — 1:1.