“Славія” перамагла “Белшыну” — 1:0
Матч 20-га тура чэмпіянату краіны па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшоў увечары 11 жніўня.
Нягледзячы на гэтую даволі сціплую перамогу, мазырская “Славія” застаецца аўтсайдарам чэмпіянату і мае 14 ачкоў пасля 16 гульняў. Тройка лідараў першынства краіны пакуль ранейшая — БАТЭ (17 гульняў і 38 ачкоў), “Шахцёр” (18/35), “Гомель” (15/31).
Сёння, 12 жніўня пройдуць іншыя матчы 20-га тура. “Шахцёр” згуляе з “Дынама”, “Нафтан” сустрэнецца з БАТЭ, а “Тарпеда-БелАЗ” — з “Нёманам”. Нагадаем, што матч “Гомель” — “Брэст” перанесены на 1 лістапада.