Следчая Байкова выходзіць на свабоду
25 жніўня заканчваецца тэрмін крымінальнага пакарання следчай па асабліва важных справах Генпракуратуры Святланы Байковай.
Нагадаем, 2 жніўня Вярхоўны суд прызнаў яе вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і асудзіў на два гады абмежавання волі без кірунку ва ўстанову адкрытага тыпу. У тэрмін канчатковага пакарання суд залічыў знаходжанне пад вартай і час утрымання пад хатнім арыштам. У СІЗА КДБ Святлана правяла 6 месяцаў, а таксама амаль год ва ўласнай кватэры пад аховай байцоў спецпадраздзялення "Альфа".
Як адзначаюць "Беларускія навіны", варту з кватэры знялі адразу пасля вынясення прысуду. Але 43-гадовая жанчына магла пакідаць сваё жытло не больш як на дзве гадзіны ў суткі.