Следчы камітэт паселяць у музей?

Будынак у савецкія часы належаў Міністэрству абароны і быў сакрэтным — там змяшчаліся штаб тылу Беларускай вайсковай акругі і Вайсковая пракуратура. У часе скарачэння Узброеных сілаў ён быў перададзены Міністэрству культуры.

Цяпер будынак рамантуюць. Планавалася, што ў траўні 2012 года рамонт скончаць і гэтыя памяшканні зойме Нацыянальны гістарычны музей. Аднак, паводле звестак чытачоў “Нашай Нівы”, не выключана, што там будзе працаваць новаўтвораны камітэт. Праўда, ніякіх афіцыйных папер Гістарычны музей пакуль не атрымліваў.

А са словаў адказнай супрацоўніцы, якая пажадала застацца неназванай, музей нікуды не пераязджае і застаецца на месцы.