Следчы камітэт высветліў, чаму ў Мінску кепскія дарогі
Былога дырэктара "Рамаўтадару Заводскага раёна Мінска" вінавацяць у шкодзе на суму каля 60 мільёнаў рублёў.
Па звестках следства, якія публікуе інтэрнэт-газета "Ежедневник", Сяргей Гомераў са снежня 2009 года па жнівень 2011-га ажыццявіў крадзеж пяску, блокаў ФБС і бетонных сумесяў розных марак на агульную суму каля 6 мільёнаў рублёў.
Гэтыя матэрыялы ён скарыстаў будаўніцтва на асабістым зямельным участку ў вёсцы Дукора Пухавіцкага раёна. Туды ж адпраўляліся работнікі і спецтэхніка для будаўніцтва. Усе выдаткі ён спісваў на паляпшэнне якасці дарожнага пакрыцця ў Мінску. Агулам шкода склала каля 60 млн рублёў.