Следчыя: слядоў выбухоўкі ў кватэрах на Пляханава не знайшлі
Хутчэй за ўсё, там адбылося ўзгаранне газа-паветранай сумесі вялікай канцэнтрацыі. Яна ўтварылася ў выніку змяшання бытавога газу метана з паветрам.
Нагадаем, 23 лютага падчас выбуху ў адной з кватэр шматкватэрнага дома па вуліцы Пляханава, 85 у Мінску загінулі два чалавекі. Некалькі дзесяткаў чалавек давялося адсяліць. Як мяркуецца, у красавіку яны вернуцца ў свае кватэры.
БЕЛТА інфармуе, што з дапамогай экспертызаў было ўстаноўлена, што ніякіх выбуховых рэчываў і абсталявання, якое працуе ад пераносных газавых балонаў, у пацярпелых кватэрах не было. Цяпер спецкамісія вывучае вынікі даследаванняў, каб высветліць, ці была несанкцыянаваная ўцечка газу і ці магла яна прывесці да выбуху. Прызначаныя дадатковыя экспертызы.
Знайшліся сваякі загінулых падчас выбуху ў Серабранцы
Пацярпелым ад выбуху на Пляханава пачалі выплочваць кампенсацыі
Фота — Еўрарадыё