Слінга-бацькі выйдуць на шэсце ў Гродне

Гродзенскія бацькі рыхтуюцца да міжнароднага тыдня слінганашэння, які пачнецца на наступным тыдні. Імі будзе арганізаваны конкурс фотаздымкаў “Што можна рабіць у слінгу?”, вулічнае шэсце і сямейны слінга-квэст. Вось што распавяла Еўрарадыё стваральніца інфармацыйнага цэнтру "Дзеці і бацькі Гродна" Ганна Кузняцова:
111005 KuznyacovaS.mp3
"У нас 12 кастрычніка запланавана слінга-шэсце а 11-30... Плануецца канцэрт класічнай музыкі ў музеі гісторыі і рэлігіі. Гэта будзе або ў чацвер вечарам ці праз тыдзень, 23 кастрычніка".


Таксама ў Гродне адбудзецца флэш-моб “Знайдзі суседа”. У чатырох раёнах горада ва ўлюбёных месцах прагулак бацькоў маленькіх дзяцей збяруцца слінга-маці. На думку Кузняцовай, гэта дазволіць гродзенцам больш даведацца пра слінгі і пераканацца ў перавагах спецыяльнага нашэння дзяцей.