Слухачы Еўрарадыё задалі пытанні Лукашэнку

Максім Шышлоў:
Чаму палітвязняў не вызвалілі ў кастрычніку? Абяцаў жа...
Дзе заробак у 500 баксаў? Абяцаў жа...

Паша Курач:
Калі Беларусь вернецца да заробку канца 2010 года?
Ці турбуе яго тое, што нашыя грамадзяне з'язджаюць за мяжу? І як ён плануе змяніць сітуацыю?

Юра Махнач:
Хацеў бы ён, каб Коля сядзеў у школе да 22-й гадзіны? (нагадаем, нядаўна віцэ-прэм'ер Тозік прапанаваў укараніць такі кітайскі досвед — Еўрарадыё)

Andrew Yarets
Ці збіраецца ён скарачаць тэрміны навучання, ці гэта ўжо ў мінулым?

Усяслаў Касцюкевіч:
Чаму ў Беларусі так шмат сілавых ведамстваў? З кім збіраецца ваяваць наша краіна?

Jeanna Kroemer:
Калі ўжо наступіць ШОС?
Чаму ён свайго сына павёў у метро адразу пасля тэракту?

Аляксей Малюшыцкі:
Калі адменяць чорныя спісы для музыкантаў?

Ігнат Углоў:
Улічваючы яго поўнае і безагаворачнае лідарства ў краіне, якая абрала яго прэзідэнтам, хацелася б спытаць, чаму ён так баіцца выбарцаў? Па-другое, чаму дыялог заўсёды маналожыць г. зн. ці лічыць ён неабходным размаўляць з канкурэнтамі на роўных (калі не ці так, то чаму няма гэтага)?
Ну і хацелася б даведацца, як ён збіраецца са сваёй сям'й сустракаць Новы Год?

Каця Няўлезла:
Колькі стоіць каўбаса вышэйшага гатунку? (трэба праверыць, наколькі ён блізкі да народу)

Кірыл Юшкевіч:
Якія планы на будучыню? Ці магчыма з'яўленне на хвалях беларускіх радыстанцый больш разнастайнай музыкі (бо акрамя папсы і шансона нічога амаль няма)?

Аляксей Адамовіч:
Чаму нашы спецслужбы не могуць справіцца з бандгрупамі (напад на Някляева і Фэмен)?

Андрэй Залаты
Калі ён саступіць месца для іншых?

Антось Волкаў
Дзе Ганчар? Дзе Захаранка?

Vladimir Chudentsov
Я абавязкова запытаўся б, якая будзе рэакцыя ў выпадку ўвядзеньня Эўразвязам "нафтавага эмбарга" да ягонай адстаўкі?

Сяргей Ільін:
Калі ўжо закон прыдумаюць, які гарантуе альтэрнатыўную службу ў арміі. У Канстытуцыі ёсць, а закона няма...

Антон Пустота
У чым ён бачыць сэнс свайго жыцця?

Надзея Бацілава:
Чаму асоба, якая кіруе краінай, не валодае ніводнай з дзяржаўных моваў?

Jaŭhien Saładucha
Ці ёсць жыццё на Марсе?
Дзе нашы грошы?

Kvetka Helen Titkova
Калі дазволяць з'явіцца нармальнаму снегу?

Boris Rubinchik
Чаму не выйшаў на дыялог у натоўп, але раіў гэта Пуціну і Мядведзеву?

Maksim Liaško
Чаму ротарная жатка — не абмалот?

Раман:
Калі сярэдні заробак па краіне стане 1000 долараў?

Pavel Parkhuta
Калі ён на пенсію збіраецца?

Aleś Pakalenka
У Колі ўжо 4S ці яшчэ 3GS?

Віталь:
Калі долар жэстачайшэ абваліцца?

Павел Сасноўскі:
Дзе мае 500$?

Svetlana Yakubova
Які новы геніяльны эканамічны праект ён плануе?

Павел Сасноўскі:
Як можна пражыць інваліду 2-й групы, у якога малалетняя дачка і агульны даход 1,2 млн рублёў на дваіх пры цяперашніх цэнах?

Bamzz_tss ul'a
Ці верыце вы ў безсмяротнасць і як адносіцеся да з'яўлення такой магчымасці, жыць вечна?

Злой Дзяніска
Чаму ў нас так "мала" лядовых палацаў?

Паша:
Што яшчэ можна прадаць і наколькі хопіць грошай?

Mihail Artushenko:
Калі ў Беларусі з'явіцца сапраўдная апазіцыя, з якой улада зможа весці паўнавартасны дыялог?

Сяргей:
Як адносіцца да магчымага пазбаўлення Беларусі права правесці чэмпіянат свету па хакеі з-за амерыканскіх санкцый?