Снапкоў: Сінгапур гатовы далучыцца да беларуска-кітайскага праекта
Далёкая краіна Паўднёва-Усходняй Азіі выказала намер паўдзельнічаць у Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку.
Пра гэта заявіў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў пасля завяршэння яго сустрэчы з міністрам гандлю Сінгапура Лім Хнг Кіянгам.
Падпісанне адпаведнага дакумента адбудзецца 22 сакавіка. Праўда, фармат удзелу сінгапурскага боку яшчэ абмяркоўваецца, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, працягваецца дзяржаўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Сінгапур. На сёння запланаваныя сустрэчы кіраўніка Беларусі з прэзідэнтам і прэм'ерам гэтай краіны.
Лукашэнка кіраўніцы кампаніі ў Сінгапуры: Прыехаў на край свету (фота)
Фота — bymedia.net