Снег у Брэсце прыбіраюць у крэдыт
Пазычаных камунальнікамі сродкаў, як мяркуецца, хопіць толькі да канца гэтага тыдня.
Як паведамляла раней “Брэсцкая газета”,
у выпадку снегападаў у брэсцкага прадпрыемства "Камунальнік" рэзерву паліва для снегаўборачнай
аўтатэхнікі хопіць толькі на адзін
дзень уборкі. Даўжэй працаваць не дазвалялі фінансы. На прадпрыемстве растлумачылі, што адна з прычын - пазыка
мясцовых уладаў ў некалькі мільярдаў беларускіх рублёў.
Аднак насуперак асцярогам снегаўборачная тэхніка ўсе гэтыя
снежныя дні ў горадзе працавала.
Для гэтага камунальнай службе прыйшлося ўзяць крэдыт на суму ў 330 млн. беларускіх рублёў. "Пры такім
надвор'і гэтых грошай хопіць
прыкладна да канца гэтага тыдня", - растлумачылі на прадпрыемстве.
Усяго ў мінулыя выходныя на вуліцах горада працавалі ўсе наяўныя 24 адзінкі снегаўборачнай спецтэхнікі, 12
трактароў, 1 пагрузчык і галоўная
ўдарная сіла - 210 дворнікаў.