Снег з вуліц Мінска прыбіраюць кругласутачна

Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Анатоль Жамоздзік. Паводле яго слоў, на прыборцы снегу працуюць подмятальныя машыны, снегапагрузчыки, аўтагрэйдары, солеразмеркавальныя машыны і самазвалы.


Толькі за мінулыя суткі з Мінска вывезлі больш за 18 тысяч кубаметраў снегу, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што па прагнозах сіноптыкаў, моцныя снегапады сёння працягнуцца. Затым, пасля суботняга перапынку, снегапад адновіцца ў нядзелю, 22 студзеня.