Снегапад перашкодзіў аўтамабільнаму руху ў Мінску

Пад раніцу праезная частка сталічных вуліцаў апынулася пад снегам, які ішоў усю ноч. Як паведамляе auto.onliner.by са спасылкай на ДАІ, у кожным раёне горада працуе адна калона спецтэхнікі, агулам — дзевяць.

Заторы былі на шмат якіх вуліцах. Як інфармуюць мінчукі, напружаная сітуацыя на плошчы Незалежнасці. Ад плошчы Незалежнасці ў бок плошчы Перамогі — затор. Рух ідзе вельмі павольна. Заторы назіраюцца на вуліцы Клары Цэткін, Максіма Багдановіча, праспекце Дзяржынскага.

Каля Галоўпаштамта стаяць некалькі грузавых аўтамабіляў, задзейнічаных у вывазе снега з вуліц.

Карыстальнікі Twitter паведамляюць пра заторы на МКАД.

Фота — auto.onliner.by