Снегапады ў Беларусі хутка спыняцца, а марозы ўзмацняюцца (відэа)
Сіноптыкі абяцаюць, што да выхадных такіх ападкаў, як сёння, ужо не будзе.
Цыклон, які прыйшоў з Украіны і прынёс снегапады, паступова сыходзіць у Расію.
Аднак 18 студзеня ападкі прагназуюцца па ўсёй краіны, моцныя снегапады будуць ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 5-12 градусаў марозу, уначы пры праясненнях — да 16 градусаў ніжэй за нуль.
На выхадных снегападаў ужо не будзе, толькі кароткачасовы снег, але маразы ўзмацняюцца — да 15-20 градусаў уначы, інфармуе БЕЛТА.