Спектакль “Свабоднага тэатру” зноў наведалі міліцыянты (фота)

Як паведаміў charter97.org кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін, “як і ўчора прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Спынілі спектакль “Зона маўчання” і перапісалі пашпартныя звесткі ўсіх актораў і гледачоў”.

Паводле сведчанняў відавочцаў, на спектаклі сабралася больш за 60 чалавек.

Нагадаем, 7 снежня супрацоўнікі міліцыі таксама ўварваліся ў памяшканне, якое арандуе Свабодны тэатр, на падставе таго, што іх выклікалі суседзі. Міліцыянты перапісалі пашпартныя звесткі мэнэджара тэатра Святланы Сугакі і запатрабавалі да 8 снежня падрыхтаваць пашпартныя звесткі ўсіх актораў.