Споўніўся год з дня смерці Алега Бябеніна

Эксперты так і не назвалі дакладную дату яго смерці — 2 ці 3 верасня 2010 года. Па версіі праваахоўных органаў, гэта было самагубства. Аднак смерць журналіста па-ранейшаму выклікае шмат пытанняў. Алег не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Сябры і калегі журналіста, якія былі на месцы здарэння, заяўляюць пра наяўнасць на ягоным целе слядоў гвалту.

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці між тым кажуць пра “палітычнае забойства”. Алег Бябенін уваходзіў у каманду кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Прадстаўнікі гэтай каманды найбольш пацярпелі пасля выбараў 19 снежня 2010 года.

Загінуламу журналісту было ўсяго 36 гадоў. У яго засталіся жонка і маленькі сын.