Справаздача ЦРУ: Беларусь на 12-м месцы паводле смяротнасці
У нашай краіне на 1000 насельніцтва — 13,9 смерцяў.
На першым месцы ў свеце па гэтым паказніку Паўднёва-афрыканская рэспубліка, на другім — Украіна. 11-е месца займае Расія, а 13-е — Малі, дзяжава ў Заходняй Афрыцы, паведамляе Радыё Свабода.
Пра гэта гаворыцца ў штогадовым выпуску "Міжнароднай кнігі фактаў", падрыхтаванай Цэнтральным разведвальным упраўленнем ЗША. Паводле гэтай справаздачы, сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі — 71 год. Пры гэтым мужчыны ў сярэднім жывуць 66 гадоў, а жанчыны — 77.
Фота — bymedia.net