Справу кіраўніка “Платформы” разгледзіць ААН
Андрэя Бандарэнку зрабілі невыязным з Беларусі ў сакавіку 2012 года.
Міліцыя растлумачыла гэта тым, што Бандарэнка нібыта ўхіляецца ад яўкі на мерапрыемствы па прызыве на вайсковую службу, службу ў рэзерве. Аднак пры гэтым ваенкамат не накіроўваў яму ніякіх позваў. 20 сакавіка Андрэй Бандарэнка падаў у суд на МУС і Мінабароны, якія абмяжоўваюць яго права на выезд з Беларусі. Дата разгляду яго пазову дагэтуль не прызначаная.
Цяпер справу кіраўніка інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформа” будзе разглядаць Вярхоўны Камісар ААН па правах чалавека, інфармуе БелаПАН. Гэтую справу згадалі 11 траўня ў часе паседжання Камітэту ААН супраць катаванняў з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў.