Спынены крымінальны пераслед Наталлі Радзінай
Аб гэтым бацькам рэдактара сайта “Хартыя 97” паведамілі лістом з ГУУС Мінгарвыканкама.
Дакумент датаваны 23 жніўня. У Кобрын ён трапіў толькі ўчора. Наталля Радзіна позна ўначы адгукнулася на навіну аб спыненні пераследу па артыкуле “масавыя беспарадкі” публікацыяй на сваім сайце. Журналістка называе крок уладаў “гандлем палітзвняволенымі з Захадам” і дае зразумець, што у бліжэйшы час у Беларусь не вернецца. На думку Радзінай, спыненне пераследу па адным артыкуле не азначае, што яго не можа быць па іншых.
Нагадаю таксама, што ўчора стала вядома аб спыненні крымінальнай справы ў дачыненні да лідара АГП Анатоля Лябедзькі.