Стадыён "Дынама" пераробяць паводле нямецкага праекту (фота)
Міжнародны конкурс па праекце рэканструкцыі галоўнага мінскага стадыёна выйграла нямецкая кампанія GMP International GmbH.
Як паведамляе CityDog.by, пераможцам дастанецца прыз у 40 тысяч долараў. Акрамя таго, менавіта іх праект і будзе рэалізаваны.
Другое месца заняў праект беларускай "Творчай майстэрні архітэктара Б.Э. Школьнікава". Іх прыз складзе 20 тысяч долараў. Трэцяе месца заняў праект маладых беларускіх архітэктараў П.Аўсюкевіча і С.Сабецкай. Ім дастанецца 10 тысяч долараў.
З іншымі праектам рэканструкцыі можна пазнаёміцца ў ранейшым матэрыяле Еўрарадыё.

Праект, які заняў другое месца.

Праект, які заняў трэцяе месца.
Фота — citydog.by