Стала вядомае галоўнае слова 2012 года ў інтэрнэце

Пра гэта аб'явіла арганізацыя Global Language Monitor, якая адсочвае сусветныя трэнды ў інтэрнэце. На думку аўтараў даследавання, апантанасць людзей гэтымі словамі наўпрост звязаная з календаром індзейцаў мая, які сканчаўся 21 снежня. Песімісты палічылі гэтую дату "канцом свету", які, аднак, не адбыўся.

Карыстальнікі інтэрнэта найчасцей карысталіся фразай "Gangnam Style" — назвай музычнай кампазіцыі паўднёвакарэйскага рэнера Psy. Кліп на яе паставіў рэкорд на YouTube па колькасці праглядаў.