Стала вядомым імя суддзі Андрэя Пачобута
Справу гродзенскага журналіста будзе разглядаць Віталь Ксенафонтавіч Ляцко.
Пра гэта жонцы журналіста Аксане паведаміў следчы. Калі суд пачнецца, пакуль невядома.
Днямі Аксана Пачобут спадзяецца сустрэцца з суддзёй, каб атрымаць дазвол на сустрэчу з мужам, паведамляе прэсавая служба БАЖ.
Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай “Газеты выборчай”, якога вінавацяць у парушэнні двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: 368 (частка І) — “абраза” і 367 (частка І) —“паклёп” у адносінах да прэзідэнта. Па першым з іх прадугледжана пакаранне да двух гадоў зняволення, па другім — ад двух да чатырох гадоў. Пачобута ўтрымліваюць у следчым ізалятары Гродзенскай турмы.