Сталі вядомыя пары чвэрцьфіналу Кубка Беларусі па футболе

Як паведамляе афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі футболу, у выніку лёсавання вызначыліся наступныя пары:

"Дынама" (Мінск) — "Шахцёр" (Салігорск)
"Белшына" (Бабруйск) — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна)
СКВІЧ (Мінск, Д2) — "Брэст" (Брэст)
"Мінск" — "Гомель"

Матчы 1/4 фіналу пройдуць у наступным годзе ў сакавіку і будуць складацца з адной сустрэчы. Першыя сустрэчы адбудуцца на палях каманд, названых першымі.

Фота — sc-group.com.ua