Сталічныя маршруткі падаражэлі

Кіроўцы апраўдваюцца тым, што кошты не падымаліся амаль тыдзень пасля таго, як 3 снежня падаражэла паліва. Цяпер, піша "Народная Воля", напрыклад, праезд па маршруце “Малінаўка-4 — Уручча” каштуе 5 тысяч рублёў заміж ранейшых 4,5.

Нагадаем, што 3 снежня адбылося адзінаццатае за год павышэнне рознічных цэн на нафтапрадукты. Паліва падаражэла ў сярэднім на 10%.