Сталічныя паркі завяршаюць сезон
На гэтых выходных атракцыёны парцуюць апошнія дні.
Атракцыёны ў парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка скончылі сваю працу ўжо 30 верасня. З 17 кастрычніка афіцыйна фінішуе сезон атракцыёнаў у галоўных парках сталіцы – Цэнтральным дзіцячым парку і парку імя Чалюскінцаў.
Рашэнне аб закрыцці атракцыёнаў традыцыйна прымаецца ў кастрычніку з папраўкай на ўмовы надвор'я. Выкарыстоўваць механізмы і электраабсталяванне ў дождж і пры нізкай тэмпературы забараняецца ў мэтах бяспекі, паведамляе БелТА.